Казахстан афіцыйна дазволіў беларускім кампаніям перавозкі з перачэпкай і перагрузкай


Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстану дазволіла беларускім перавозчыкам прымяняць схему перачэпкі і перагрузкі, якая раней была пад забаронай. Загад быў падпісаны міністрам ведамства Маратам Карабаевым.

Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Да 1 студзеня 2024 года Казахстан прыпыніў дзеянне загада для беларускіх перавозчыкаў, згодна з якім у краіне забаранялася перагрузка або перачэпка на транспартны сродак, зарэгістраваны не ў краіне рэгістрацыі першапачатковага перавозчыка. Загад уступіў у сілу з 12 траўня.

Нагадаем, улады Беларусі ў адказ на санкцыі з 16 красавіка мінулага года ўвялі абмежаванні для еўрапейскіх аўтамабільных грузаперавозчыкаў, паводле якіх ім можна рухацца толькі ў пэўныя лагістычныя цэнтры недалёка ад мяжы. Там яны павінныя перачапіцца або перагрузіцца, а далей груз везлі беларускія і расейскія перавозчыкі.

У траўні 2022 года за парушэнне правілаў перавозак у Казахстане пачалі затрымліваць беларускія і расейскія фуры з грузам з звязу, які перазагрузілі ці перачапілі ў Беларусі.

Аднак з ліпеня для перавозчыкаў з ЕАЭС была знята забарона на дастаўку грузаў у Казахстан з перачэпкай/перагрузкай. Тады паведамлялася, што адпаведныя ведамствы Расеі, Беларусі і Казахстану дамовіліся аб часовых паслабленнях да 1 студзеня 2023 года. Цяпер жа адмену забароны замацавалі на заканадаўчым узроўні.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў