На волі палітвязень, які адсядзеў за «Стоп Лука»


За вулічныя надпісы «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука» берасцейца асудзілі на 3 месяцы арышту, паведамляе «Вясна».

Фота мае ілюстрацыйны характар
Фота: ТК / Belsat.eu

Алега Якуніна затрымалі 17 лютага і змясцілі ў берасцейскае СІЗА. На судзе Алег усё яшчэ быў пад вартай. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука» на фасадзе дому на вуліцы Герояў абароны Берасцейскай крэпасцi і на прыпынку грамадскага транспарту.

Акрамя адміністратыўнага пакарання, Якуніну таксама выставілі пазовы камунальнікі: 25,41 рублёў і 54,93 рублёў адпаведна за пашкоджанне маёмасці. На судзе Алег сваю віну прызнаў цалкам.

Яго пакаралі 3 месяцамі арышту, якія ён адбываў у СІЗА № 7.

Hавiны
У Берасці яшчэ 11 чалавек асудзілі ў «карагоднай справе»
2022.05.04 14:42

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў