Следчым задумалі даць поўны доступ да звестак беларусаў


Палата прадстаўнікоў 17 красавіка ўхваліла ў другім чытанні законапраект пра змену законаў аб Следчым камітэце. Калі Аляксандр Лукашэнка падпіша закон, следчыя змогуць атрымліваць звесткі пра беларусаў без абмежаванняў.

Як тлумачыла Zerkalo.io, працаўнікі Следчага камітэту і цяпер маюць права запытваць і бясплатна атрымліваць ад дзяржаўных органаў інфармацыю, патрэбную для выканання ўскладзеных на ведамства задачаў.

У праекце прапісана, што СК зможа без згоды фізічных асобаў атрымліваць звесткі з інфармацыйных сістэмаў, якія змяшчаюць персанальную інфармацыю, а таксама мець доступ да іх, у тым ліку дыстанцыйны.

Акрамя таго, праект прадугледжвае павелічэнне максімальнага ўзросту прыёму на службу ў СК з 25 да 28 гадоў і прыбраць абавязак шараговага і малодшага кіроўнага складу СУ штогод падаваць дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Сілавікі ў Беларусі ўмеюць (і гэта легальна) праслухоўваць тэлефанаванні з мабільных і гарадскіх тэлефонаў. Нават могуць шпіёніць праз роўтары – прылады, што прапускаюць інтэрнэт да карыстальнікаў.

«Белсат» распытваў «Кіберпартызанаў»:

• як бяспечна карыстацца Telegram,

як бяспечна тэлефанаваць праз інтэрнэт,

як карыстацца VPN,

што рабіць, калі ў Беларусі пачнуць блакаваць VPN,

як чысціць сацсеткі ад «палітычных» пастоў, каментароў і лайкаў.

Інтэрв’ю
Як улады праслухоўваюць беларусаў? Пра ўласны досвед распавядае Павел Латушка
2022.03.07 12:13

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў