ФСБ затрымала ўкраінскага консула ў Пецярбурзе


Украінскі консул Аляксандр Сасанюк затрыманы ў Санкт-Пецярбурзе падчас сустрэчы з грамадзянінам РФ. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на ФСБ.

У ФСБ сцвярджаюць, што затрыманы ўкраінскі консул ў Санкт-Пецярбурзе нібыта спрабаваў атрымаць інфармацыю, якая змяшчаецца ў базах дадзеных праваахоўных органаў РФ. У ФСБ адзначылі, што гэтая дзейнасць мае «відавочны варожы характар у адносінах да Расеі».

«Да замежнага дыпламату будуць ужытыя захады ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права», – дадаецца ў паведамленні.

У МЗС Украіны затрыманне консулу ў Санкт-Пецярбурзе назвалі чарговай расейскай правакацыяй.

«Чарговая правакацыя на фоне дэстабілізуючы дзеянняў Расеі. Расейскія праваахоўнікі затрымалі працаўніка генеральнага консульства Украіны ў Санкт-Пецярбурзе на некалькі гадзінаў. Цяпер ён знаходзіцца ва ўкраінскай дыпустанове. Абставіны затрымання высвятляюцца. У бліжэйшы час украінскі бок вызначыцца з формай рэагавання на паказаную правакацыю з улікам існай практыкі», – сказаў спікер Міністэрства замежных справаў Украіны Алег Ніколенка агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».

Затрыманне ўкраінскага консулу адбылося на фоне абвастрэнне стасункаў паміж Кіевам і Масквой. Расея сцягвае войскі да ўкраінскай мяжы, што выклікае занепакоенасць уладаў Украіны, а таксама лідараў краінаў Захаду.

Аб’ектыў
Беларускі аэрадром як мішэнь для ракетаў
2021.04.15 23:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў