У вакаліста гурта «Amaroka» Змітра Афанасенкі адбываюцца ператрусы


З раніцы 17 сакавіка да вакаліста «Amaroka» Змітра Афанасенкі прыйшлі з ператрусамі, паведаміў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Зміцер піша, што ператрусы ідуць і ў менскай кватэры, і на лецішчы. Звязаныя яны з даносам, што нібыта музыка і ягоны брат арганізавалі штаб БНФ, дзе захоўваюць зброю.

Скрыншот са старонкі Змітра Афанасенкі ў Facebook

АД, belsat.eu

Стужка навінаў