У Беларусі з'явіліся чатыры новыя палітвязні. Цяпер іх 290 чалавек.


Беларускія праваабаронцы прызналі чарговымі палітвязнямі чатырох берасцейцаў. Суд Ленінскага раёну Берасця прысудзіў ім пазбаўленне волі за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Суд Берасця вынес прысуд аб пазбаўленні волі на паўтара года і на год і восем месяцаў на падставе ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Аляксею Арцецкаму і Дзмітрыю Буневічу.

Таксама былі ўзятыя пад варту па ч.1 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі) Дзяніс Іванец, па ч.2 арт. 293 КК і ч.1 арт. 342 КК Раман Сідюк. Абодвум прад’яўлены абвінавачанні.

«Мы ацэньваем пераслед Аляксея Арцецкага, Дзмітрыя Буневіча, Дзяніса Іванца, Рамана Сідюка якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 1 і 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і па ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі вязнямі», – гаворыцца ў заяве праваабарончага цэнтру «Вясна».

Па стане на 17 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 290 чалавек.

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў