Генпракуратура распавяла пра статыстыку пераследу пасля прэзідэнцкіх выбараў


У Генеральнай пракуратуры агучылі колькасць крымінальных справаў, звязаных з удзелам у масавых мерапрыемствах пасля выбараў, дзеяннямі супраць сілавікоў і хуліганствам.

Да гэтага часу пракуроры накіравалі ў суды 468 крымінальных справаў у дачыненні 631 асобы, паведамляе прэс-служба ведамства.

Больш за 400 чалавек ужо асудзілі.

Справы звязаныя з «удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, гвалтам і пагрозаю яго прымянення да прадстаўнікоў праваахоўнага блоку, іх публічнай абразай, апаганьваннем надпісамі чужой маёмасці, хуліганствам, здзекам з дзяржаўнай сімволікі».

У ведамстве паведамілі, што пракуратура арыентавала праваахоўныя органы на аператыўны пошук грамадзянаў, якія ўчынілі такія правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку пры дапамозе аўтаматызаванага абсталявання і спецыялізаванага праграмнага забеспячэння.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў