Палкоўнік Паўлічэнка сфармуе групы з ветэранаў спецназу для аховы парадку падчас «рэферэндуму»


«Мабільныя групы» з ветэранаў спецназу будуць створаныя «ў мэтах аховы грамадскага парадку ў дні правядзення рэспубліканскага рэферэндуму», а таксама будуць ахоўваць сем’і вайскоўцаў і членаў выбарчых камісіяў. Сфармуе іх палкоўнік запасу Дзмітрый Паўлічэнка, піша sb.by.

З ініцыятывай стварэння такіх спецгрупаў на час «рэферэндуму» выступіў намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў. На днях ён удзельнічаў у нарадзе актыву Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Честь», кіруе якой палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка.

У сталіцы і ў рэгіёнах маюць прайсці «міні-вучэнні і трэнаванні» ўдзельнікаў «мабільных груп».

«Мы будзем дзейнічаць у Менску, абласных і некаторых раённых цэнтрах – дакладна па ўказанні супрацоўнікаў міліцыі, знаходзячыся на пастаяннай сувязі з імі», – кажа Паўлічэнка.

Дзмітрый Паўлічэнка сумна вядомы з канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў, яго падазраюць у стварэнні «эскадронаў смерці», якія ў тыя часы выкрадалі апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Былы баец СОБР Гараўскі раскрыў сваё месцазнаходжанне
2020.02.11 08:41

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў