Кіраўніца МЗС Швецыі паставіла Беларусь у адзін шэраг з Буркіна-Фасо, Эфіопіяй і талібамі


Міністарка замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ 16 лютага, зачытваючы ў парламенце штогадовую вонкавапалітычную дэкларацыю, двойчы згадала Беларусь.

Талібы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Pascal Maitre / Panos Pictures

«Пяты гадоў запар мы бачым, што колькасць краінаў, якія ідуць у аўтарытарным кірунку, большая, чым тых, якія рухаюцца ў дэмакратычным кірунку. Ваенныя перавароты ў М’янме, Судане, Малі і Буркіна-Фасо, захоп талібамі Афганістану, пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і канфлікт у Эфіопіі – драматычныя прыклады руху дэмакратычнага развіцця ў зваротным напрамку», – заявіла Ліндэ.

Адносна Беларусі яна таксама згадала, «як рэжым цынічна эксплуатаваў мігрантаў у палітычных мэтах».

«Беларусь павінна вызваліць усіх палітычных вязняў і правесці дэмакратычныя выбары», – падкрэсліла кіраўніца МЗС Швецыі.

Hавiны
Польшча расследуе арганізацыю незаконнай міграцыі. Сярод падазраваных – беларускія сілавікі
2022.02.15 13:47

Нагадаем, што Люблінскае аддзяленне Кіраўніцтва для барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы працягне расследаванне, распачатае раённаю пракуратурай у Варшаве. Справу завялі супраць арганізаванай злачыннай групоўкі, якая спрыяла незаконнаму мінанню беларуска-польскай мяжы мігрантамі з Усходу. Ва ўдзеле ў групоўцы падазраюцца службовыя асобы органаў улады Беларусі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў