«Гэта чыстай вады крымінальшчына». Генпракурор пра справу Бабарыкі


Кіраўнік Генеральнай пракуратуры Андрэй Швед выказаўся пра пачатак судовага працэсу ў справе былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Андрэй Швед адзначыў, што Генпракуратура пільна сачыла за гэтай справаю. Ён лічыць, што следства было аб’ектыўнае, а ніякага палітычнага складніку ў матэрыялах няма.

«Сабраны даволі вялікі масіў пераканаўчых доказаў, якія сведчаць пра тое, што гэта абсалютна карупцыйная справа. Гэта чыстай вады крымінальшчына», – мяркуе Швед.

Таксама генпракурор адзначыў, што ўсе абвінавачаныя, акрамя Віктара Бабарыкі, прызналі сябе вінаватымі.

Hавiны
Суд у справе Віктара Бабарыкі. ОНЛАЙН
2021.02.17 10:30

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў