У беларускіх крамах запрацавала праграма зніжак на сацыяльна значныя тавары


З 17 студзеня пенсіянеры, шматдзетныя сем’і і малазабяспечаныя беларусы змогуць набыць сацыяльна значныя тавары са зніжкай у памеры 10 %, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Прадукты харчавання. Ілюстрацыйнае фота.
Фота: ТК / Белсат

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначае, што ў свеце кошты на харчы па выніках 2021 году выраслі на 20 %. У Беларусі рост коштаў на прадукты харчавання, паводле чыноўнікаў, не такі вялікі, каля 10 %. Але ў ведамстве распрацавалі праграму адраснага падтрымання сацыяльна неабароненых грамадзянаў. У прыватнасці пенсіянеры, шматдзетныя сем’і і грамадзяне, чый прыбытак за месяц меншы за бюджэт пражыткавага мінімуму (288 рублёў) змогуць набыць сацыяльна значныя харчы ў крамах са зніжкай 10 %. Сістэма зніжак працуе ў 16 гандлёвых кампаніях. Сярод іх «Санта Рытэйл», «Еўрагандаль», «Капеечка», «Дабраном», «Віталюр», «БелМаркетКомпані», «Гіпа», «Суседзі».

Стаць удзельнікам праграмы могуць пакупнікі, якія маюць картку лаяльнасці з статусам «сацыяльны» ў гэтых крамах. Пакупніку, каб атрымаць зніжку ў краме, трэба пацвердзіць у краме прыналежнасць да сацыяльна ўразлівых катэгорыяў насельніцтва. Дзеля гэтага трэба паказаць пенсійнае пасведчанне, пасведчанне шматдзетнай сям’і або даведку аб прадстаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

Аб’ектыў
Інфляцыя пабіла рэкорды
2022.01.13 22:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў