Суд над Івуліным, Лукашэнка не паляціць на Алімпіяду. Галоўнае за 17 студзеня


525 дзён працягваецца ў Беларусі палітычны крызіс. Грамадства патрабуе адстаўкі Лукашэнкі, пакарання вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях. Улады на гэта адказваюць тэрорам. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

У Менску судзяць Аляксандра Івуліна

Журналіст Аляксандр Івулін на акцыі пратэсту ў Менску, Беларусь .
Фота: tribuna.com

У судзе Савецкага раёну Менску 17 студзеня пачалі разбіраць крымінальную справу (ч. 1 арт. 342 КК), распачатую супраць спартовага журналіста і футбаліста ФК «Крумкачы» Аляксандра Івуліна. Справу разглядае суддзя Сяргей Шаціла. «Белсат» сачыў за працэсам, які працягнецца 18 студзеня.

Артыкулы
Пачалі судзіць журналіста Аляксандра Івуліна. «Менсктранс» хоча 39 тысяч рублёў
2022.01.17 14:05

У Беларусі расейскія вайскоўцы

У Беларусі заўважылі расейскіх вайскоўцаў. Прыбыццё тэхнікі і салдат абумоўлена вучэннямі «Саюзная рашучасць», першы этап вучэнняў прадугледжвае правяранне сіл рэагавання, піша БелТА.

Hавiны
У Беларусь прыбываюць расейскія вайскоўцы
2022.01.17 19:59

Бабарыка распавёў, як сустрэў Новы год за кратамі

Палітвязень Віктар Бабарыка сустрэў другі Новы год у няволі. Як прайшлі святы, вязень напісаў сваёй дачцэ Марыі, піша штаб палітыка.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / instagram
Артыкулы
Віктар Бабарыка ў лісце дачцэ распавёў пра «падарунак» на Новы год
2022.01.17 17:34

Адукацыйны праект для дзяцей-беларусаў па ўсім свеце

З ініцыятывы Офісу Святланы Ціханоўскай рыхтуецца адукацыйны праект для дзяцей-беларусаў па ўсім свеце. Старт праекту чакаецца ўжо гэтаю вясной. Дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла нам, як ідзе падрыхтоўка і хто зможа паўдзельнічаць у навучанні маленькіх беларусаў.

Артыкулы
З ініцыятывы Офісу Святланы Ціханоўскай рыхтуецца адукацыйны праект для дзяцей-беларусаў па ўсім свеце
2022.01.17 15:20

Лукашэнка не паляціць на Алімпіяду ў Пекін

У зімовых Алімпійскіх гульнях ад Беларусі маюць узяць удзел 28 атлетаў у шасці відах спорту: 10 біятланістаў, 6 фрыстайлістаў, 5 канькабежцаў, 4 лыжныя бегуны, 2 фігурысты і адна горная лыжніца.

Hавiны
На Алімпіяду ў Пекін сабраліся выправіць 28 беларускіх атлетаў. Віктар Лукашэнка не ляціць
2022.01.17 13:41

З якой зброяй сілавікі ваявалі з беларусамі

Праваабаронцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) не толькі сабралі сведчанні аб незаконным ужыванні зброі беларускімі сілавікамі, але і зрабілі агляд магчымых паставак зброі сілавікам і шляхоў прыцягнення пастаўляльнікаў да адказнасці.

Артыкулы
Якую зброю незаконна выкарыстоўвалі супраць пратэстоўцаў у Беларусі. Даклад праваабаронцаў
2022.01.17 14:44

«Белтэлекам» атрымаў ліцэнзію на сотавую сувязь

Дзяржаўны інтэрнэт-правайдар цяпер зможа аказваць і паслугі мабільнай сувязі паводле тэхналогіі LTE (4G). Што з інфраструктурай для 2G і 3G, невядома, але навіна з’явілася на тле «наезду» дзяржавы на аператара «А1».

Hавiны
Новы мабільны аператар? «Белтэлекам» атрымаў ліцэнзію на сотавую сувязь
2022.01.17 11:41

Палітвязня Дзмітрыя Мішакоўскага змясцілі ў ШІЗА

Дзмітрый Мішакоўскі на мінулым тыдні ўчыніў спробу самагубства ў Следчым ізалятары № 1. Яму выпісвалі антыдэпрэсанты, бо ў яго пагаршаўся зрок і не было магчымасці паправіць гэта. Ды пасля спробы суіцыду яму «дапамаглі» накіраваннем у штрафны ізалятар на 10 дзён.

Артыкулы
За спробу суіцыду зняволенага, які губляе зрок пасля катаванняў, накіравалі ў ШІЗА
2022.01.17 08:52

«Звяно» ліквідуюць за «дыскрэдытоўную і экстрэмісцкую дзейнасць»

Грамадскае аб’яднанне вядомае правядзеннем кінафестывалю «Watch Docs», фотавыставай пра барацьбу медыкаў з каронавірусам, праграмамі рэабілітацыі былых зняволеных і дапамогай адзінокім бацькам-алкаголікам.

Hавiны
Аб’яднанне «Звяно» зліквідавалі за «дыскрэдытацыю і экстрэмізм»
2022.01.17 13:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў