Пятага прэзідэнта Украіны не затрымалі пасля вяртання на радзіму. Ва Украіне Парашэнку вінавацяць паводле некалькіх артыкулах: у прыватнасці, аб «Дзяржаўнай здрадзе» (арт. 111 КК Украіны), «Фінансаванні тэрарызму» (арт. 258-5 КК Украіны) і «Стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі» (арт. 258-3 КК Украіны). «Вот так» вёў жывую трансляцыю.
Пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што прыбудзе з Польшчы ў Кіеў 17 студзеня. Самалёт сеў у Кіеве раніцай 17 студзеня, у аэрапорце сабраліся журналісты і прыхільнікі Парашэнкі. З аэрапорту ён збіраецца паехаць у Пячэрскі суд Кіева, хоць лічыць справу супраць сябе сфабрыкаванай.
Абноўлена. Пад аэрапортам «Жуляны» сабраўся мітынг у падтрымку Парашэнкі. Яго не затрымлівалі. Ён выступіў перад прыхільнікамі і выправіўся да суду, перад уваходам у суд выступіў яшчэ раз.
Раней Парашэнка адзначаў, што не наўмысна выбраў тую ж дату, у якую летась прыляцеў у Расею (і быў затрыманы) лідар апазіцыі Аляксей Навальны.
Супраць Парашэнкі ва Украіне распачалі справы паводле некалькіх артыкулах: у прыватнасці, аб «Дзяржаўнай здрадзе» (арт. 111 КК Украіны), «Фінансаванні тэрарызму» (арт. 258-5 КК Украіны) і «Стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі» (арт. 258-3 КК Украіны).
Паводле следства, украінскія ўлады ў гады кіравання Парашэнка куплялі вугаль у так званых ДНР і ЛНР, чым спрыялі фінансаванню тэрарызму. Суд арыштаваў усе зямельныя ўчасткі, банк, заводы і іншыя актывы, якія звязаны з Парашэнкам. Таксама пад арышт патрапіла ўся нерухомая маёмасць, у тым ліку асабняк пад Кіевам, і банкаўскія рахункі.
АА belsat.eu