16 тонаў грыбоў з Беларусі раздавілі трактарам пад Бранскам


Фота – rshn32.ru

Рассельгаснагляд паведаміў аб знішчэнні 16 тонаў шампіньёнаў без дакументаў, якія ўехалі ў Расею з тэрыторыі Беларусі.

Расейскія даішнікі спынілі аўтамабіль з шампіньёнамі, калі той вырашыў абмінуць афіцыйны пост фітасанітарнага кантролю на Браншчыне.

Упраўленне па Бранскай і Смаленскай вобласцям Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі падае, што шампіньёны былі невядомага паходжання і не мелі дакументаў, якія б пацвярджалі іх фітасанітарную бяспеку.

У выніку прадукцыю знішчылі трактарам.

ДД

Глядзі таксама
Каментары