Фрылансер радыё «Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля 20 дзён арышту


Журналіст Андрэй Кузнечык мусіў выйсці на волю 15 снежня а 21:30, аднак яго так і не адпусцілі. З якой прычыны, невядома, паведамляе радыё «Свабода».

Кузнечыка затрымалі 25 лістапада. Удома ўчынілі ператрус, мужчыну двойчы асудзілі на 10 содняў за дробнае хуліганства. Пасля сканчэння другога тэрміну Кузнечык застаецца на Акрэсціна. Перадачы для яго не прымаюць.

Андрэй Кузнечык – філолаг паводле адукацыі, раварыст. У іх з жонкай Алесяю двое малых дзяцей.

Hавiны
Фрылансер радыё «Свабода» Андрэй Кузнечык не выйшаў на волю пасля содняў
2021.12.06 10:15

З нагоды другога выраку Андрэю прэзідэнт радыё «Свабодная Еўропа» / радыё «Свабода» Джэймі Флай заявіў:

«Падаўжэнне тэрміну пакарання Андрэя паводле абсурдна сфабрыкаваных абвінавачанняў само па сабе павінна разглядацца як злачынства. Выкраданне Андрэя, арганізаванае дзяржаваю, працягваецца, і гэта яшчэ адзін з крокаў рэжыму Лукашэнкі, каб заблакаваць доступ незалежнай інфармацыі да беларускага народу. Андрэю мусяць дазволіць вярнуцца да сваёй сям’і неадкладна».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў