Галадоўка Вайцешыка, затрыманне праваабаронцы Целепуна. Хроніка рэпрэсіяў за 16 лістапада


Лукашэнкаўскі рэжым не перастае затрымліваць, «судзіць», кідаць у турмы і калоніі мірных беларусаў. А там, у калоніях і вязніцах, – здзекавацца над палітвязнямі і затрыманымі. «Белсат» працягвае фіксаваць злачынствы рэжыму супраць грамадзян Беларусі.

Аляксандр Вайцешык.
Фота: spring96.org

16 лістапада стала вядома, што праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў за кратамі галадоўку. Праваабаронцу затрымалі 9 лістапада падчас хапуну ў Баранавічах. У той дзень схапілі не менш за 10 чалавек. Вайцешыка прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Палітвязень Ігар Аліневіч таксама раней абвяшчаў у турме галадоўкі. Сёння стала вядома, што яго 20 дзён утрымлівалі ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Нагадаем анархісту Ігару Аліневічу прысудзілі 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз яго ўтрымліваюць на турэмным рэжыме ў Жодзіне.

«Вясна» піша таксама пра тое, што ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) змясцілі палітзняволеную Вікторыю Кульшу.

У Горадні суд Кастрычніцкага раёну прысудзіў мясцовага жыхара Сцяпана Задойка да пяці з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за 1200 каментароў у сеціве, якія мужчына пісаў пераважна на беларускай мове. Яны былі накіраваныя на падтрыманне Украіны. Ягоную справу разглядала так званая суддзя Маргарыта Ланцэвіч.

Исправительная колония № 3, Витьба, Беларусь
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Ліпень 2022 года.
Фота: Акім Крумкач / Белсат

У Віцебску «суддзя» Уладзімір Царыкаў паўторна асудзіў лекара – загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі абласнога шпіталя Аляксандра Ганчарова, на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Ганчароў – «Чалавек года Віцебшчыны – 2014». Цяпер яго судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Hавiны
На падставе смерці беларуса ў польскім ізалятары заведзеная крымінальная справа
2023.11.16 14:59

ГУБАЗіК затрымаў фітнес-трэнера Аляксандра Якуту. На «пакаянным відэа» мужчына кажа, што браў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе «ў вобразе шатландскага вікінга».

«Белсат» пісаў сёння пра затрыманне праваабаронцы Уладзіміра Целепуна ў Мазыры. Стала таксама вядома, што гомельскага актывіста Васіля Палякова не выпусцілі на свабоду пасля адміністрацыйнага арышту.

Папоўніўся спіс палітвязняў: праваабарончая супольнасць прызнала сёння палітычным зняволеным журналіста Андрэя Толчына.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», толькі за кастрычнік 2023 года паводле «пратэставых» крымінальных справаў у Беларусі асудзілі не менш за 45 асобаў. На 16 лістапада ў Беларусі палітычнымі вязнямі афіцыйна прызнаныя 1451 асоба. Паводле праваабарончай ініцыятывы «Dissidentby», у краіне – 1678 палітзняволеных. Насамрэч іхная колькасць можа быць большая ў некалькі разоў.

Hавiны
Палітзняволеную журналістку Марыну Золатаву намінавалі на прэмію «Рэпарцёраў без межаў»
2023.11.16 16:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў