На падставе смерці беларуса ў польскім ізалятары заведзеная крымінальная справа


На падставе смерці 19-гадовага Кірыла Кятуркі ў следчым ізалятары Варшавы заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Давядзенне да самагубства».

Кірыл Кятурка
Палітвязень Кірыл Кятурка, які памёр у польскім ізалятары.
Фота: mostmedia.io

Пракурор агледзеў месца здарэння, было праведзенае ўскрыццё цела. Пра гэта піша выданне «Wyborcza» са спасылкай на Варшаўскую акруговую пракуратуру.

Былога палітвязня Кірыла Кятурку знайшлі павешаным 20 кастрычніка. Паводле папярэдняй версіі, гэта быў суіцыд.

У 2022 годзе Кірыла асудзілі ў Беларусі на 2,5 года «хатняй хіміі». Тры месяцы ён правёў у СІЗА. Затым яму хацелі зрабіць пакаранне больш жорсткім і перавесці ў калонію, але хлопец паспеў з’ехаць у Польшчу. У кастрычніку 2023 года сябры Кірыла не маглі з ім звязацца і ад ягонай сямʼі даведаліся пра здарэнне.

Па дадзеных выдання «MOST», Кірыл быў затрыманы ў Варшаве паводле падазрэння ў інтэрнэт-махлярстве.

Інтэрв’ю
«Турма для іх – ідэальнае месца». Былая палітзняволеная распавяла, як працуюць турэмныя дактары
2023.07.14 08:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў