Расейскі вытворца вакцыны «Спутник V» засудзіў беларускую кампанію за даўгі


Расейская фармацэўтычная кампанія «Биокад» (вытворца вакцыны «Спутник V») спагнала з беларускай кампаніі «NatiVita» $2 мільёны за пратэрміноўку разлікаў па пастаўках лекавых сродкаў у 2020 годзе. Аб гэтым паведамляе «Office Life». Ці быў гэта доўг, у тым ліку, за вакцыну – не паведамляецца.

Будынак офісу кампаніі «NatiVita». Фота з сайту кампаніі. Крыніца: nativita.by

Справу разглядаў Арбітражны суд Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці і прыняў рашэнне на карысць вядомай расейскай фармацэўтычнай кампаніі «Биокад». Беларуская «NatiVita» з Бешанковічаў павінна выплаціць суму ў $2 мільёны, якая складаецца з доўгу, няўстойкі і працэнтаў за карыстанне грашыма па пастаўцы лекавых сродкаў у 2020 годзе.

Суд высветліў, што першапачатковая сума кантракту складала $2,1 мільёнаў. Цягам 2021 года тэрміны аплаты былі падоўжаны, а сума доўгу была абкладзена штрафнымі 0,1 працэнта за кожны дзень пратэрміноўкі. У пачатку 2022-га расейскі вытворца падаў пазоў у суд, патрабуючы ад беларускага партнёра пагашэння $ 1 мільёну 680 тысяч асноўнага доўгу і іншых плацяжоў.

«NatiVita» – адно з самых маладых фармацэўтычных прадпрыемстваў Беларусі. У 2012 годзе яго стварылі інвестары з Літвы, Індыі і Славакіі пры ўдзеле беларускага бізнесмена Аляксея Сычова. «Биокад» працяглы час быў ключавым тэхналагічным партнёрам «NatiVita», якая рэгістравала ў Беларусі, вырабляла на аўтсорсінгу і фасавала прэпараты гэтага расейскага вытворцы розных лекаў, які вырабляе ў тым ліку антыковідную вакцыну «Спутник V», што пастаўлялася і ў Беларусь.

У «NatiVita» існуе і вытворчасць ўласных лекаў для лячэння анкалагічных, аўтаіммунных і інфекцыйных захворванняў з інвестыцыямі ў $15 мільёнаў.

Паведамляецца, што храналагічна праблемы беларускага вытворцы лекаў у стасунках з расейскім партнёрам пачаліся пасля ад’езду з Беларусі галоўнага ініцыятара гэтага праекту, былога старшыня рады дырэктараў кампаніі «NatiVita» Аляксея Сычова. Сычоў у 2019 годзе стаў фігурантам «справы медыкаў», але з-за хваробы не прысутнічаў на судовым працэсе, падчас якога былі абвешчаныя прысуды 21 абвінавачанаму ў карупцыі. У выніку яго справа была выдзелена ў асобную судовую вытворчасць, падчас якога бізнесмен атрымаў прыгавор, «звязаны з выплатай штрафу». Цяпер сычоў знаходзіцца ў Славакіі. А кіраўніком «NatiVita» зараз зʼяўляецца яго сын Уладзімір.

Hавiны
«475 рублёў за 10 таблетак». Ці эфектыўны новы расейскі прэпарат ад ковіду, што з’явіўся ў Беларусі?
2022.11.08 19:48

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў