Беларусь скасавала бязвіз для грамадзянаў ЗША і Албаніі


Аляксандр Лукашэнка сваім указам скарэктаваў спіс дзяржаваў, грамадзянам якіх дазволены ўезд у Беларусь тэрмінам да 30 дзён без афармлення візаў. Раней у спісе былі 74 краіны, цяпер іх стала 76, піша zerkalo.io.

Цяпер беларускі бязвіз распаўсюджваецца таксама на грамадзянаў Ірану, Іярданіі, ПАР, Пакістану ды Егіпту (але толькі пры наяўнасці дзейнай візы ў краіны ЕЗ або Шэнгенскай зоны і зваротных квіткоў на самалёт з Беларусі).

З пераліку дзяржаваў прыбралі грамадзянаў ЗША і Албаніі. Таксама ў спісе больш няма Кітаю, але гэта тэхнічнае рашэнне: паміж Беларуссю і КНР дзеіць двухбаковае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў.

Указ уступае ў моц 17 кастрычніка.

Hавiны
Лукашэнка дазволіў грамадзянам 73 краінаў без візаў наведваць Беларусь для вакцынацыі
2021.07.01 20:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў