«Беларускі Гаюн»: Вагнэраўцы працягваюць заставацца ў Беларусі. І нават рэгіструюць новыя фірмы


Нягледзячы на паведамленні шэрагу расейскіх медыяў, найміты ПВК Вагнэра працягваюць заставацца ў Беларусі. Пра гэта 16 жніўня завілі ў маніторынгавай групе «Беларускі Гаюн».

Інструктары з ПВК Вагнэра падчас сустрэчы з байцамі 51-й артылерыйскай брыгады ў Асіповічах. Публікацыя ад 27 ліпеня 2023 года. Крыніца: Оркестр который знает весь мир / vk.com

«Паводле нашых ацэнак, усяго ў Беларусі могуць заставацца 40004500 наймітаў ПВК Вагнэра. Інфармацыя пра вываз часткі наймітаў з Беларусі ў Расею ўсё яшчэ не атрымала пацвярджэнняў. Таксама мы не фіксавалі адмысловых вывазных рэйсаў з наймітамі з Беларусі ў Афрыку», – гаворыцца ў паведамленні.

Асноўным месцам размяшчэння наймітаў ёсць лагер у вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну. Таксама яны выкарыстоўваюць для сваіх мэтаў былы вайсковы гарадок № 28 «Паплавы» ў Асіповіцкім раёне. Актыўных іх перасоўванняў па Беларусі не фіксуецца.

Hавiны
ДПК: Літва зачыняе пункты на мяжы не праз ПВК Вагнэра, а каб літоўцы не ездзілі ў Беларусь
2023.08.16 17:51

Адным з напрамкаў дзейнасці наймітаў ёсць трэнаванне вайскоўцаў і сілавікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. А іхная прысутнасць у Беларусі «актыўна выкарыстоўваецца для правядзення інфармацыйных правакацыяў і стварэння напружанасці на межах з краінамі NATO», заявілі ў «Беларускім Гаюне».

Тым часам стала вядома, што Міністэрства юстыцыі Беларусі 4 жніўня зарэгістравала ў вёсцы Цэль кампанію ТАА «Група Вагнэр» у Асіповіцкім райвыканкаме. Кампанія заявіла сваёй адзінай дзейнасцю адукацыйную. У рэестры яна праходзіць пад кодам 85590, якім рэгіструюцца навучальныя цэнтры з карэкцыйнымі курсамі, курсы павышэння кваліфікацыі, навучанне замежным мовам, кампʼютарныя курсы, курсы выжывання, рэлігійнае навучанне, навучанне аратарскаму мастацтву і хуткаснаму чытанню.

Гэта ўжо другая кампанія ПВК Вагнэра ў Беларусі. Раней была зарэгістраваная «Канкорд менеджмент і кансалтынг».

Hавiны
Прыгожын зарэгістраваў кампанію ў Асіповіцкім раёне. Статутны капітал – 200 рублёў
2023.07.22 11:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў