Маладой маці прысудзілі 4 гады «хатняй хіміі» за відэа з вайсковай тэхнікай


Берасцейскі абласны суд вынес рашэнне ў справе Вольгі Буян, якую абвінавачвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 КК РБ. За відэа з вайсковай тэхнікай маладой маці з Берасця прысудзілі 4 гады «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Вольга Буян.
Фота: spring96.org

Вользе Буян 27 гадоў, яна выхоўвае малое дзіця. Жанчына жыве ў паселішчы Рэчыца Столінскага раёну, за 7 км ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Як паведамляюць праваабаронцы, 21 сакавіка Вольга адводзіла дзіця ў садок. Па дарозе ўбачыла вайсковую расейскую тэхніку з апазнавальнымі выявамі, зрабіла з ёй відэа і адправіла ў тэлеграм-бот праекту, які адсочвае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, «Беларускі Гаюн».

Асобу жанчыны вызначылі праз відэакамеры, усталяваныя на чыгуначным пераездзе.

Судовае паседжанне ўзначальвала Вера Філонік – адна з самых рэпрэсіўных суддзяў не толькі ў рэгіёне. Толькі за год, са жніўня 2020-га да кастрычніка 2021-га, суддзя, якой крыху больш за 30 гадоў, вынесла каля 40 палітычных прысудаў, жорстка пакараўшы беларусаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

Артыкулы
Адваката Мачалава асудзілі на два гады «хіміі»
2022.06.16 13:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў