Джулі Фішэр пераводзяць на Кіпр


Дыпламатка пакінула пасаду адмысловага амбасадара ЗША ў Беларусі, так і не атрымаўшы дазволу на ўезд у краіну.

Маргарыта Ляўчук выклала гэты здымак у сваім Instagram і напісала:

«Мы дамовіліся з ёю сустрэцца ў новай Беларусі, ды так яно і будзе».

У лютым 2020 года стала вядома, што Джулі Фішэр можа стаць амбасадарам ЗША ў Беларусі. 15 снежня 2020 года Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў кандыдатуру амерыканскай дыпламаткі Джулі Фішэр на пасаду новага амбасадара ў Менску. 22 снежня Камітэт міжнародных справаў амерыканскага Сенату зацвердзіў Джулі Фішэр у якасці амбасадара. 23 снежня 2020 года Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміў, што Джулі Фішэр склала прысягу ў якасці амерыканскага амбасадара ў Менску.

18 красавіка 2021 года амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр распавяла ў эфіры радыё «Kera news» пра немагчымасць прыехаць у Беларусь праз тое, што ўлады не выдаюць ёй візы. Амерыканка так і не трапіла ў краіну, куды была прызначаная амбасадаркаю.

Інтэрв’ю
Джулі Фішэр: Беларусы – адныя з найбольш трывалых людзей, з якімі мне даводзілася працаваць
2022.06.09 18:14

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў