Зяленскі: На беларуска-расейскіх вучэннях адпрацоўваецца захоп Адэсы, Харкава і Кіева


Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што атрымлівае інфармацыю пра планы адпрацоўвання захопу ўкраінскіх гарадоў на беларуска-расейскіх вучэннях «Захад-2021».

Паводле Зяленскага, пры падрыхтоўцы вучэнняў адпрацоўваецца магчымы захоп Адэсы, Харкава і Кіева.

«На вялікі жаль, мы павінны чакаць ускладненняў і быць гатовымі да іх штодня. Але я не думаю, што гэта будзе. Верагоднасць правакацыяў ёсць, у прыватнасці, у сярэдзіне верасня, калі будзе «Захад-2021». І ўсё ж я лічу, што ў поўнамаштабнай вайне Расейская Федэрацыя не зацікаўленая», – сказаў Уладзімір Зяленскі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Вучэнні «Захад-2021» маюць прайсці з 10 да 16 верасня на вайсковых палігонах Беларусі ды Заходняй вайсковай акругі Расеі.

Hавiны
Мінабароны Беларусі прыгразіла Захаду «дадатковымі» вайсковымі крокамі
2021.02.22 13:29

МГ belsat.eu

Стужка навінаў