У Літве могуць пачаць расследаванне масавай міграцыі нелегалаў праз Беларусь


Агне Білатайце.
Фота: vrm.lrv.lt

Міністр унутраных справаў Літвы Агне Білатайце звярнулася ў Генеральную пракуратуру з нагоды арганізацыі незаконнага перамяшчэння людзей праз мяжу. Пра гэта паведамілі ў літоўскім МУС.

«Вось ужо некалькі тыдняў імігранты з трэціх краінаў незаконна перасякаюць мяжу, і мы бачым прыкметы таго, што гэта можна зрабіць арганізаваным чынам. Мы не можам мірыцца з такімі рэчамі, таму я звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбаю пачаць расследаванне», – заявіла Агне Білатайце.

З пачатку 2021 года ў Літве затрымалі 392 грамадзяніны трэціх краінаў, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Літвы з боку Беларусі. Толькі з 1 чэрвеня да 16 чэрвеня 204 мігранты перайшлі мяжу нелегальна.

Hавiны
Міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце заявіла, што Беларусь вядзе супраць Літвы гібрыдную вайну
2021.06.05 12:18

Дзеля аховы літоўска-беларускай мяжы ўжо прыцягнутыя супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі і чальцы Саюзу стралкоў. Вакол Дзевянішкаў, якія аточаныя Беларуссю, таксама пачала працаваць паліцыя. Да таго ж вядзецца будаўніцтва жытла для затрыманых мігрантаў каля Цэнтру рэгістрацыі замежнікаў.

Нагадаем, 26 траўня Аляксандр Лукашэнка ў адказ на санкцыі Захаду прыгразіў аслабіць кантроль міграцыі на мяжы з краінамі Еўразвязу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў