Канец двухсотгадовага нейтралітэту. Швецыя афіцыйна пастанавіла далучыцца да NATO


Урад Швецыі афіцыйна пастанавіў, што краіна пасля дзесяцігоддзяў нейтралітэту падасць заяўку на сяброўства ў NATO. Калісь Швецыя была рэгіянальнай ваеннай дзяржавай, але пасля заканчэння напалеонаўскіх войнаў яна пазбягала вайсковых альянсаў. Як і Фінляндыя, што заставалася нейтральнай на працягу ўсёй халоднай вайны і нават не змяніла стаўлення пасля распаду СССР у 1991 годзе, паведамляе «AP».

Zdj. Ищи своих / Telegram

16 траўня прэм’ер-міністарка краіны Магдалена Андэшан заявіла пра гістарычную пастанову.

«Мы пакідаем адну эпоху і пераходзім у іншую. Мы паведамім NATO, што хочам стаць сябрам Альянсу», – заявіла прэмʼер-міністарка Магдалена Андэшан на прэс-канферэнцыі.

Палітык адзначыла, што NATO станецца найлепшым сродкам абароны Швецыі ад замежных выклікаў у цяперашніх умовах.

Амаль усе партыі ў парламенце выказалі сваё падтрыманне заяўкі на сяброўства, у тым ліку сацыял-дэмакратычная партыя, што мае большасць галасоў у мясцовым парламенце.

Аналітыка
Фінляндыя і Швецыя рыхтуюцца ўступіць у NATO. Што гэта дасць і хто будзе супраць
2022.05.16 09:54

Нагадаем, што Швецыя і Фінляндыя пададуць заяўку на ўваход разам. Абедзве краіны пастанавілі змяніць свой нейтральны статус пасля расейскага ўварвання ва Украіну і росту пагрозы з боку Расеі іх бяспецы. Да нядаўняга часу ўрад Расеі пагрозліва ставіўся да ініцыятывы скандынаўскіх краінаў.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў