Яшчэ 15 дзён арышту прысудзілі менскаму коміку, які хадзіў на праўладны мітынг ва Ўруччы


Канцэрт для беларускіх жанчын
Каля «Менск-арэны» перад праўладным канцэртам для жанчын. Менск, Беларусь. 17 верасня 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Цярэнція Марыніча 15 траўня асудзілі на яшчэ 15 дзён арышту за «Прапаганду ці публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі» (арт. 19.10 КаАП РБ), перадаюць валанцёры на канале «Вясна назірае».

Цярэнцій Марыніч – 31-гадовы стэндап-комік, які 25 красавіка наведаў мітынг фанатаў АМАП у менскім Уруччы і спрабаваў далучыцца да акцыі, аднак сутыкнуўся з агрэсіўным стаўленнем удзельнікаў. 27 красавіка яго затрымалі і склалі пратакол за «Дробнае хуліганства», якое ён нібыта ўчыніў ужо на тэрыторыі РУУС. Суддзя Анастасія Ляйкоўская прысудзіла яму тады арышт на 15 дзён. Цярэнцій тады распавёў, што ў РУУСе яго прыкоўвалі кайданкамі да лаўкі.

Што за «нацысцкую сімволіку» меў Марыніч і калі яе дэманстраваў або прапагандаваў, невядома.

АА belsat.eu

Стужка навінаў