У Беларусі праходзіць традыцыйны суботнік


16 красавіка ў Беларусі чыноўнікі абвясцілі суботнік. Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ў Менску «добраахвотна-прымусовае» мерапрыемства праходзіць пад гімн СССР, песні пра піянерыю і іншыя савецкія песні.

З самай раніцы ў Менску ў многіх раёнах чуваць савецкія песні. Пад акампанемент гімну СССР у сталіцы адбываецца суботнік, пішуць чытачы «Белсату».

«У Менску ў раёне Цвёрдага завулку, гэта недалёка ад маргарынавага заводу, на пачатку дзясятай гадзіны чуваць музыка. Хутчэй за ўсё, так праходзіць суботнік на маргарынавым заводзе. Пасля «Масквы» транслявалі гімн СССР, песню пра піянерыю… І ўся падборка з савецкіх песень».

Акрамя добраўпарадкавання і гучання савецкіх песень суботнік ставіць за мэту і папаўненне бюджэту краіны. Удзельнікі «добраахвотна-прымусовага» мерапрыемства пералічаць заробленыя грошы на рахункі раённых і гарадскіх выканкамаў. Раней Мінфін прыняў адпаведную пастанову. Паводле яе, пазней сродкі з рахункаў мясцовых выканкамаў пералічаць на карысць аблвыканкамаў, а тыя – на асобны банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў для ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніку ў Нацыянальным банку.

Сёлета ў суботніку прынялі ўдзел больш за 2,3 млн беларусаў, паведамляюць чыноўнікі. У выніку сабралі 10,6 млн беларускіх рублёў.

Hавiны
Саўмін зацвердзіў праграму патрыятычнага выхавання насельніцтва
2021.12.30 18:36

belsat.eu

Стужка навінаў