Святлана Ціханоўская ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на «Еўранэсце»


На наступным тыдні, 20 красавіка, Святлана Ціханоўская ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на парламенцкай асамблеі «Еўранэст», якая сёлета пройдзе ў віртуальным фармаце, распавёў дарадца Святланы Ціханоўскі ў пытаннях замежнай палітыкі Франак Вячорка.

«Еўранэст» – гэта парламенцкая арганізацыя «Усходняга партнёрства» паміж Еўрапейскім Звязам і яго ўсходнееўрапейскімі партнёрамі.

Сесія парламенцкай асамблеі «Еўранэст» у Тбілісі.
Фота: civil.ge

Удзел у асамблеі возьмуць 60 дэпутатаў Еўрапарламенту і па 10 дэпутатаў ад парламентаў Усходняй Еўропы (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова і Украіна), а таксама дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў пад старшынствам Ціханоўскай.

З вітальным словам да ўдзельнікаў парламенцкай асамблеі «Еўранэсту» звернуцца старшыня Еўрапейскага парламенту Давід Сасолі, камісар ЕЗ у пытаннях суседства і пашырэння Олівэр Вархэі, лідар беларускага народу Святлана Ціханоўская, а таксама кіраўнікі дэлегацыяў краінаў «Усходняга партнёрства».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў