Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай


У Нямеччыне абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай – жонкай лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які загінуў у калоніі.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Прэс-служба Ціханоўскай паведамляе, што іх сустрэча праходзіла ў закрытым рэжыме. Святлана выказала спачуванні Юліі.

Пра смерць Аляксея Навальнага было абвешчана ў той момант, калі ягоная жонка Юлія знаходзілася на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі. У мерапрыемствах канферэнцыі таксама прымала ўдзел Святлана Ціханоўская. «Гэтая смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі», – заявіла абраная прэзідэнтка Беларусі, каментуючы інфармацыю пра смерць расейскага апазіцыйнага палітыка.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.

Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады.

Агляд
«Пакуль трэба не здавацца». Памёр Аляксей Навальны. Якім быў шлях расейскага апазіцыянера
2024.02.16 17:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў