Наталля Качанава заявіла, што ў Беларусі могуць увесці электроннае галасаванне


Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава, якую лічаць адной з найбольш набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі асобаў, заявіла, што ў Беларусі можа быць уведзена электроннае галасаванне на выбарах.

Наталля Качанава
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з менскімі камунальнікамі. Менск, Беларусь. 23 ліпеня 2020 года.
Фота: mgjh.by

«Я лічу, што ўвядзенне электроннага галасавання магчымае ў нашай краіне. Таму што для людзей гэта зручна. Але трэба зрабіць правільна і сумленна, каб гэта не ўшчаміла нічые магчымасці пры галасаванні і каб не дапусціць фальсіфікацыяў.

Над гэтым пытаннем сёння працуе ЦВК. Яны абагульняюць досвед іншых краін, аналізуюць», – зазначыла старшыня Савету Рэспублікі на сустрэчы са студэнтамі БДУ.

У верасні 2023 году старшыня ЦВК Ігар Карпенка паведаміў, што цяпер у Беларусі вядзецца праца над канцэпцыяй развіцця лічбавізацыі выбарчай сістэмы. Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што гэта не робіцца «па руху нейкай чароўнай палачкі» і выбарчыя кампаніі 2024–2025 гг. пройдуць без электроннага галасавання.

Электронная сістэма галасавання існуе ў Расейскай Федэрацыі. Расейская апазіцыя абвінавачвае Крэмль, што механізм электроннага галасавання выкарыстоўваецца ўладамі для масавых фальсіфікацыяў.

Агляд
Качанава не адзначылася выказваннямі ды ідэямі, але ў 2020 годзе праваліла дзве кампаніі
2023.05.15 18:59

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў