Лукашэнка праводзіць «спантанную» сустрэчу з замежнымі журналістамі


Аляксандр Лукашэнка сустракаецца 16 лютага ў Палацы незалежнасці з замежнымі журналістамі, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Первого».

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з замежнымі і беларускімі журналістамі. Менск, Беларусь. 16 лютага 2023 года.
Фота: БелТА

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі піша, што ў Палац незалежнасці «прыбыў вялікі дэсант замежных журналістаў», быццам бы – з ЗША, Вялікай Брытаніі, Аўстрыі, Францыі, Саудаўскай Аравіі, Катару, Азербайджану, Японіі і Расеі. Будуць там і «нашыя беларускія калегі», – удакладняецца.

«Мерапрыемства – незапланаванае, у графіку з’явілася спантанна. Прэзідэнт адгукнуўся на просьбы замежных гасцей, якія прыехалі, і пагадзіўся на размову», – паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

«Шчыра і сумленна – сустрэча незапланаваная. Прэс-сакратар мне паведаміла, што ў нас такая магутная «армія», асабліва замежных журналістаў (расейцаў я да іх не прылічваю). Я падумаў, што будзе, напэўна, негасцінна з беларускага пункту гледжання, калі мы хаця б на некалькі хвілін з вамі не перасячомся», – тлумачыў на пачатку сустрэчы сам Лукашэнка.

«Спантанная сустрэча» з журналістамі ўжо пачалася. Лукашэнка кажа, што хоча «ў дынаміцы паглядзець на тыя праблемы», якія хвалявалі журналістаў раней і «якія яны так настойліва спрабавалі «увінціць» у віну».

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў