У аўтаздарэнні пад Варшавай загінуў стваральнік прыватнага музею ў Наваградку Сяргей Лаўрушчык


Каля польскай сталіцы ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык. Ён быў стваральнікам прыватнага музею ў Навагрудку, паведамляе «Новы Час».

Сяргей Лаўрушчык.
Фота: svaboda.org

Пасля пераследу міліцыі Сяргей Лаўрушчык быў вымушаны ўцякаць з Беларусі. Спачатку жыў у Кіеве, потым перабраўся ў Варшаву. Там уладкаваўся на працу.

Сяргей Лаўрушчык шэсць гадоў ствараў прыватны музей у Наваградку. Пакоі свайго дому ён адвёў для экспанатаў з розных эпохаў – ад ВКЛ да БССР. Праз актыўны ўдзел у пратэстах да яго прыйшла міліцыя – у яго Дзень нараджэння, 23 сакавіка 2021 года. Экспанаты прызналі зброяй, гаспадара хаты – амаль злачынцам.

Польскае выданне піша, што здарэнне адбылося каля 11 гадзіны 16 лютага. Сутыкнуліся два грузавікі і адзін мікрааўтобус.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса ўрэзаўся ў заднюю частку паўпрычэпа цяжкавіка. На мікрааўтобус наехаў яшчэ адзін цяжкавік. У выніку ДТЗ загінуў кіроўца грузавога мікрааўтобусу. Гэта быў Сяргей Лаўрушчык.

У Беларусі ў Сяргея засталася сям’я. Цяпер вырашаецца пытанне аб пахаванні.

Мaю прaвa
У Наваградку міліцыянты шукалі лялькавода – знайшлі музей
2021.04.09 20:05
Стужка навінаў