«Нябачная траўма»: асабістыя гісторыі пацярпелых ад псіхалагічнага гвалту


З пачатку жніўня шмат якія сусветныя медыі публікуюць гісторыі пацярпелых людзей з Беларусі, падымаючы тэмы фізічнага і сексуальнага гвалту, але практычна не гавораць пра тое, як рэпрэсіі рэжыму паўплывалі на эмацыйны стан людзей.

Казаць прынята пра катаванні ды гады ў турме (і аўтаркі праекту ніяк не аспрэчваюць важнасці асвятлення злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых у Беларусі). Праблема ў тым, што на фоне жахлівых дэталяў аб катаваннях, збіванні, незаконных затрыманнях – мы часта не заўважаем іншых праяваў рэпрэсій, больш паўсядзённых. Аб перманентным страху, бяссіллі, параноі або цяжкасцях вымушанага выезду з краіны не гавораць зусім, бо «ёсць праблемы больш сур’ёзныя». Таму тысячы беларусаў і беларусак застаюцца са сваімі траўмамі сам-насам, нікім не пачутыя, не заўважаныя, нябачныя.

Стужка навінаў