Каля 4 тысяч грамадзянаў Іраку вярнуліся на радзіму з літоўскага-беларускага памежжа


Міністр замежных справаў Іраку Фуад Хусэйн заявіў, што ўрад краіны вярнуў на радзіму каля чатырох тысяч іракцаў, якія апынуліся ў пастцы на беларуска-літоўскай мяжы. Пра гэта паведамляе Інфармацыйнае агенцтва Іраку.

Адпаведная інфармацыя была агучана падчас сустрэчы Хусэйна з міністрам замежных справаў Літвы Габрыелюсам Ландсбергісам.

Паводле кіраўніка МЗС Іраку, пры дапамозе краінаў ЕЗ атрымалася вярнуць на радзіму каля 4 тысяч іракцаў. Некаторыя грамадзяне Іраку яшчэ знаходзяцца ў Літве і ўлады чакаюць іх добраахвотнага рашэння аб вяртанні ў Багдад.

Ландсбергіс у сваю чаргу падкрэсліў, што Літва і Іраку працягнуць супрацоўнічаць у міграцыйных пытаннях. Ён нагадаў, што Ірак стаў першай дзяржавай, якая скасавала авіярэйсы ў Беларусь, што выкарыстоўваліся для арганізацыі нерэгулярнай міграцыі.

Hавiны
Літва адмяняе надзвычайнае становішча на мяжы: плынь мігрантаў спынілася
2022.01.15 08:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў