Сусветны банк: найбольшыя пазыкі Беларусь мае перад Расеяй


Паводле вынікаў 2022 года, апублікаваных Сусветным банкам, найбольшы доўг Беларусь мае перад Расеяй і Кітаем.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: polskieradio.pl

У базе дадзеных Сусветнага банку штогод публікуюцца звесткі пра дзяржаўны доўг розных краінаў, збіраныя ад іх урадаў.

Так, доўгатэрміновыя абавязанні Беларусі склалі амаль 19,33 млрд долараў (што ніжэй у параўнанні з 2021 годам на 3,3 %), у гэтую суму ўваходзяць пазыкі, гарантаваныя ўрадам.

Сярод найбуйнейшых крэдытораў Беларусі чакана застаецца Расея – пазыка ёй складае амаль 8,24 млрд долараў (мінус 2,9 % да 2021 года), Кітай – гэтай краіне Беларусь вінная 4,04 млрд долараў (мінус 5,3 % да 2021 года). Акрамя таго, перад трымальнікамі аблігацыяў пазыка Беларусі складае 3,39 млрд долараў, перад ЕАБР – 2,3 млрд, і МБРР – 993,1 млрд.

Паводле звестак Сусветнага банку, агульныя пазыкі Беларусі ў 2022 годзе дасягнулі амаль 28,5 млрд долараў, што менш на 4,6 % у параўнанні з 2021 годам.

Пры гэтым у складзе дзяржаўнага і гарантаванага дзяржавай доўга Беларусі 43 % забяспечвае Расея.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў