Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных дадзеных зафіксаваў факты «ўцечак» асабістых звестак кліентаў кампаніі «НЛ Белінтрэйд» і «Белгазпрамбанку», паведамляе прэсавая служба ведамства. Звесткі з’явіліся ў адкрытым доступе.
Невядомыя хакеры здабылі персанальныя звесткі амаль 42 тысячаў кліентаў «Белгазпрамбанку». Дадзеныя выклалі ў адкрыты доступ у сеціве. Звесткі ўключаюць у сабе імёны, прозвішчы, даты нараджэння, адрасы і нумары тэлефонаў, а таксама спасылкі на профілі ў сацсетках кліентаў. Пры гэтым частка звестак зашыфраваная.
Яшчэ большая ўцечка звестак закранула кампанію «НЛ Белінтрэйд», якая валодае інтэрнэт-крамай nlstar.by. У сеціве хакеры выклалі прозвішчы, імёны, нумары тэлефонаў, серыі і нумары пашпартоў, e-mail, даты нараджэння 85 тысячаў кліентаў.
Цэнтр абароны персанальных дадзеных заклікаў кліентаў гэтых кампаніяў змяніць лагіны і паролі ад акаўнтаў.
Алена Аляксандрава belsat.eu