Прымусовае лекаванне за скаргі на Лукашэнку і ШІЗА для палітзняволенай. Рэпрэсіі 15 лістапада


Жыхара Гомля кінулі ў псіхіятрычны стацыянар за скаргі на Лукашэнку, ГУБАЗіК затрымаў менчука за «экстрэмісцкую» татуіроўку, а палітзняволеную Алену Лазарчык у чарговы раз змясцілі ў ШІЗА. Агляд палітычных рэпрэсіяў у Беларусі – у матэрыяле «Белсату».

Затрыманні ля станцыі метро Каменная горка ў Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года.
Фота: Белсат

Жыхара Гомля накіравалі на прымусовае лекаванне за скаргі на Лукашэнку ў КДБ, МУС, пракуратуру і Цэнтрвыбаркам. Рашэнне было ўхваленае яшчэ 19 ліпеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Валерыя Яроцкага абвінавачвалі паводле двух артыкулаў, у тым ліку паклёп на Лукашэнку. Суддзя суда Цэнтральнага раёну гораду Віктар Казачак накіраваў мужчыну на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар. У матэрыялах справы гаворыцца, што Яроцкі пісаў у ведамствы лісты з абвінавачваннямі Лукашэнкі ў цяжкіх злачынствах.

Валерый Яроцкі – нарадзінец Жлобіна, неаднаразова быў назіральнікам на выбарах ад БХК. У 2019 годзе мужчына стаў чэмпіёнам гораду па шахматах, а яшчэ выйграў хуткі турнір у Асіповічах.

Hавiны
Гомельца абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку і скіравалі на прымусовае псіхіятрычнае лекаванне
2023.11.15 10:26

 

Набліжаныя да ГУБАЗіКу Telegram-каналы паведамілі пра затрыманне двух мужчынаў. Аднаго – за «экстрэмісцкую» татуіроўку. На запісаным пад прымусам «пакаяльным відэа» мянчук паабяцаў яе звесці.

Другога мужчыну затрымалі нібыта за каментары ў інтэрнэце. Сцвярджаецца, што ён пакінуў больш за 200 допісаў з «абразамі» сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

Алена Лазарчык.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Палітзняволеную Алену Лазарчык у чарговы раз змясцілі ў ШІЗА, паведамляюць праваабаронцы. За якую «правіну» яе пакаралі, невядома. Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» адбывае ў калоніі 8-гадовы тэрмін паводле абвінавачвання ў чатырох крымінальных артыкулах. У калоніі яна схуднела, мае праблемы з зубамі.

Палітзняволеная Наталля Дуліна адзначае за кратамі дзень народзінаў, ёй споўнілася 59 гадоў. Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйнай рады знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі №4. У сакавіку сёлета суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла Дулінай 3,5 года паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Студэнты МДЛУ на акцыі салідарнасці ў Менску, Беларусь. 30 кастрычніка 2020 года.
Фота: Белсат

Былы палітвязень распавёў праваабаронцам пра спосабы ціску ў СІЗА на Валадарскага ў Менску. Ён згадаў падзеі ў 2021–2022 гадах: правакацыі з боку вязняў з турэмным досведам, «прэс-хату», карцар, а таксама пра падтрыманне сярод палітычных зняволеных і беларускую мову за кратамі. «Былі нават прэтэнзіі, што мы займаемся спортам у камеры, бо «высмоктваем усё паветра ў камеры». Нас абмяжоўвалі ў занятках фізкультурай», – адзін з успамінаў колішняга палітвязня.

Hавiны
Абвесцілі пераможцаў і лаўрэатаў прэміі Францішка Аляхновіча – за найлепшы твор, напісаны за кратамі
2023.11.15 09:56

Палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча. Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» абвесцілі пераможцаў у Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні. Бяляцкага адзначылі за кнігу «Успаміны пра музей Максіма Багдановіча».

Hавiны
Рэпрэсіі за марш тры гады таму і за падтрымку Украіны. Хроніка пераследу за 14 лістапада
2023.11.14 23:24

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў