У 58-гадовага лекара з Нароўлі правялі ператрус. Магчыма, за Пагоню пад шклом стала


Канфіскавалі тэлефон і камп’ютар, не затрымалі.

У 58-гадовага тэрапеўта Ігара Габруковіча з Нароўлі 13 лістапада правялі ператрус, забралі смартфон і камп’ютар, піша «Гомельская вясна».

Імавернай прычынай ператрусу назвалі выяву герба Пагоня, што ляжала ў ягоным кабінеце пад шклом на стале.

«Флагшток» дадае, што Габруковіч апошнім часам працаваў з прышчэпкамі, дапускаў пацыентаў да прышчэпак супраць каронавіруса і грыпу, сам тройчы перахварэў на COVID-19, калі вакцыны яшчэ не было.

Нядаўна намесніца галоўнага рэдактара газеты райвыканкаму брала ў доктара інтэрв’ю, а фотакарэспандэнт рабіў ягоны здымак за працоўным сталом.

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў