Уласніка «Кальяннай № 1» Івана Мураўёва вінавацяць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні»


Пра тое, што затрыманы 1 верасня бізнесовец Іван Мураўёў цяпер у СІЗА № 1 на Валадарскага як падазраваны ў крымінальнай справе, паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Як стала вядома “Кулуарам KYKY”, Івану Мураўёву выставілі абвінавачанне паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (“Уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання з мэтай учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці”). Гэтую інфармацыю пацвердзіла жонка затрыманага.

Артыкул прадугледжвае абмежаванне свабоды да 4 гадоў ці пазбаўленне волі ад 2 да 6 гадоў.

Іван Мураўёў – беларускі фатограф і бізнесовец. Яму належыць “Кальянная № 1” у Менску, і Мураўёва схапілі 1 верасня проста на працы. У жніўні 2020 года яго затрымлівалі ў Шклове.

Hавiны
Адвакаткі, якія баранілі анархістаў, затрыманыя ў адміністратыўным парадку
2022.09.15 12:20

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў