Затрыманых праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў прызналі палітвязнямі


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 11 асобаў. У спіс дадалі затрыманых 14 ліпеня падчас аблавы на НДА, паведамляе «Вясна».

14 ліпеня па ўсёй Беларусі сілавікі зладзілі ператрусы, допыты і затрыманні праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сябраў некамерцыйных арганізацыяў.

Пасля ператрусаў затрымалі Уладзіміра Лабковіча, юрыста «Вясны», Ніну Лабковіч, дырэктарку аб’яднання інвестараў «Angels Band», Валянціна Стэфановіча, сябру рады «Вясны», Алеся Бяляцкага, кіраўніка «Вясны», Сяргея Сыса, праваабаронцу і журналіста «Вясны», Алену Лапцёнак, праваабаронцу «Вясны», Андрэя Палуду, праваабаронцу «Вясны», Яўгенію Бабаеву, праваабаронцу, Віктара Сазонава, праваабаронцу «Вясны», Міколу Шараха, кіраўніка полацкай філіі Свабоднага прафсаюзу, Сяргея Мацкевіча з цэнтру «Супольнасць».

Праваабаронцы лічаць, што пераслед і арышт гэтых людзей палітычнаматываваны, таму затрыманыя – палітычныя вязні.

Праваабарончая супольнасць патрабуе ад уладаў неадкладна вызваліць палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед, спыніць рэпрэсіі.

У Беларусі цяпер 565 палітычных вязняў.

 

Артыкулы
Таццяна Гацура-Яворская: «Грамадскі сектар будуць зараўноўваць у асфальт, але ў пэўны момант штосьці зломіцца ўнутры сістэмы»
2021.07.15 14:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў