Справа супраць Маргарыты Ляўчук, заява саміту ЕЗ-ЗША і падрыхтоўка амністыі. Галоўнае за 15 чэрвеня


Belsat.eu падводзіць вынікі 15 чэрвеня – 311-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Справа супраць Маргарыты Ляўчук

Спявачка Маргарыта Ляўчук.
Фота: ГР / Белсат

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук нібыта за здзек на чырвона-зялёным сцягам – паводле арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Маргарыта летам 2020 года падтрымала пратэсты ў Беларусі і з таго часу рэгулярна выступае з крытыкай рэжыму Лукашэнкі.

Паводле Генпракуратуры, жанчына 1990 года нараджэння, «дзейнічаючы ў групе асобаў, не пазней за 15 чэрвеня 2021 года з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі вырабіла відэазапіс са сцэнамі абразлівых і блюзнерскіх дзеянняў у дачыненні дзяржаўнай сімволікі» «Л. і неўстаноўленая асоба кінулі сцяг на зямлю, а затым змясцілі яго ў кантэйнер для смецця», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Маргарыта Ляўчук пракаментавала інфармацыю Генпракуратуры ў сваім Фэйсбуку:

«Віншуйце! На мяне завялі крыміналку. У наш час – гэта ганарова і прыемна нават. І як сказаў адзін паважаны мною адвакат: цяпер у кожнага сапраўднага беларуса павінна быць крымінальная справа. Гэта ўжо як знак якасці. Жыве Беларусь! І памятайце, што чым горш – тым хутчэй пераможам!»

Імаверна, падставай для завядзення крымінальнай справы стала песня #ЯБАЦЬКА, у якой высмейваліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Аўтарамі песні з’яўляецца сатырычны дуэт «Красная зелень», дзе Маргарыта Ляўчук выступае разам з бардам і блогерам Андрэем Павуком. У роліку #ЯБАЦЬКА Маргарыта спявае з чырвона-зялёным сцягам. У тым ліку, у адным з эпізодаў сцяг падае на зямлю, а на іншым – трапляе ў сметніцу.

Падрыхтоўка да палітычнай амністыі

Палітычным зняволеным абяцаюць выхад на волю з нагоды афіцыйнага дня Рэспублікі 3 ліпеня. Спісы асобаў, якія могуць трапіць пад акт вызвалення, сапраўды складае «адзін са следчых органаў» – піша «Наша Ніва». Дакументы, якія праходзяць у гэтай справе, пазначаюцца абрэвіятурай «ДСК» – «для службовага карыстання».

Дакладнай інфармацыі пра тое, хто трапіць пад амністыю, няма, але вядома, што мусяць вызваліць вязняў, якіх вінавацяць у «драбязе» – нанясенні надпісаў. У той жа час крыніцы не гарантуюць на 100 %, што вызваленне будзе.

«Белсат» атрымаў пацверджанні ад некалькіх семʼяў палітвязняў, што да асуджаных прыходзілі з прапановаю свабода – пасля напісання просьбу аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Новыя суды і арышты

Адначасова з працай па падрыхтоўцы амністыі адбываюцца новыя арышты і суды па палітычна матываваных справах.

Жыхара Жлобіна Мікалая Лёгкага асудзілі на два гады «хіміі» за каментар у сацсетках. 12 ліпеня 2020 года мужчына ўбачыў у чаце «Страна для жизни» фотаздымак, на якім даішнік Ігар Вольніч у момант затрымання нагой стаў на галаву невядомага чалавека. У парыве эмоцыяў Лёгкі напісаў пад здымкам пару зняважлівых словаў. За гэта на яго завялі крымінальную справу. Мікалай Лёгкі працаваў на БМЗ, жыў з жонкай і двума няпоўнагадовымі дзецьмі ў завадскім інтэрнаце. Цяпер, пасля прысуду, ёсць небяспека, што сям’ю могуць выселіць.

Аб’ектыў
«На маім месцы можа быць хто заўгодна». Пракурор запатрабаваў для лідара гурта «Gods Tower» 3 гады «хіміі»
2021.06.15 22:41

У Цэнтральным судзе Гомля пракурор запатрабаваў для лідара гурта «Gods Tower» Уладзіслава Наважылава тры гады «хіміі». Музыку вінавацяць у абразе ў сацыяльных сетках прадстаўніка ўлады – старшыні Гомельскага аблвыканкаму Генадзя Салаўя. Пацярпелы на суд не зʼявіўся нібыта з прычыны службовай занятасці. Музыка ж патлумачыў, што меў на ўвазе зборны вобраз чыноўніка.

Затрыманыя за ролік у вогнішча. Скрыншот з відэа МУС / YouTube

Байцы гомельскага ўпраўлення ГУБАЗіКу затрымалі афіцыянтку, кансультанта і праграміста 21-22 гадоў. Супраць іх распачатая крымінальная справа паводле арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў») КК. Падставай для крымінальнага пераследу гамельчукоў стала відэа, на якім дзве дзяўчыны і хлопец кідаюць у вогнішча чырвона-зялёны сцяг і выкрываюць «Жыве Беларусь!» Гэты ролік зʼявіўся ў пратэставых тэлеграм-каналах яшчэ ў 2020 годзе.

Hавiны
Ад мамы Францішка Папу Францішку. Вольга Севярынец напісала ліст пантыфіку
2021.06.15 15:07

Тым часам праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Гэта Аляксандр Емельяновіч, Сяргей Шчыценка, Алег Кулеша, Мікалай Ісаенка, Сяргей Касцюкевіч, Барыс Ляшкевіч, Віталь Літвін, Глеб Раманаў, Данііла Хабавец, Аляксандр Цімафееў, Вячаслаў Трафімук. Усе яны трапілі пад пераслед за ўдзел у пратэстах. Такім чынам, цяпер у Беларусі 493 палітзняволеных.

Лідары ЕЗ і ЗША выказаліся наконт сітуацыі ў Беларусі

У выніку сустрэчы лідараў ЗША і Еўразвязу быў прыняты сумесны дакумент, дзе ў тым ліку закранаецца сітуацыя ў Беларусі. У заяве адзначаецца, што ЕЗ і ЗША падтрымліваюць патрабаванні беларусаў адносна дэмакратыі і правоў чалавека.

«Мы поўныя рашучасці заклікаць рэжым Лукашэнкі да адказу за эскалацыю нападаў на правы чалавека і асноўныя свабоды і за стварэнне пагрозы бяспецы палётаў праз беспрэцэдэнтныя і непрымальныя прымусовыя змены кірунку руху пасажырскага самалёта ЕЗ на ілжывых падставах і наступны арышт журналіста ў рамках бесперапыннай атакі на апазіцыю і свабоду прэсы».

Саміт ЕЗ-ЗША адбыўся напярэдадні сустрэчы прэзідэнта ЗША Джоўзэфа Байдэна з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, якая мае адбыцца ў швейцарскай Жэневе. Чакаецца, што на ёй у тым ліку будзе абмяркоўвацца і Беларусь.

Акрамя таго, карэспандэнт радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзьвяк паведаміў, што заўтра, 16 чэрвеня, амбасадары ЕЗ дадуць зялёнае святло на санкцыі супраць 78 фізічных і 7 юрыдычных асобаў у сувязі з інцыдэнтам з «Ryanair» і палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі.

Аналітыка
Сустрэча Пуціна і Байдэна ўжо зусім блізка. Распыталі экспертаў, чаго ад яе чакаць Беларусі
2021.06.15 15:26

Новыя падрабязнасці інцыдэнту з самалётам «Ryanair»

Генеральны дырэктар авіякампаніі «Ryanair» Майкл ОʼЛіры распавёў некаторыя акалічнасці інцыдэнту 23 траўня. Паводле яго, на капітана самалёту аказваўся ціск з беларускага боку з тым намерам, каб ён прызямліўся менавіта ў Менску. Паводле ОʼЛіры, беларускія дыспетчары сцвярджалі, што калі той увойдзе ў паветраную прастору Літвы ці сядзе ў аэрапорце Вільні, на борце выбухне бомба.

Hавiны
Дырэктар «Ryanair»: забарона на палёты ў паветранай прасторы Беларусі – не доўгатэрміновае рашэнне
2021.06.15 16:59

Пасля прызямлення самалёту ў салон зайшлі людзі з відэакамерамі, якія спрабавалі прымусіць экіпаж сказаць на камеру, што пасадка ў Менску была добраахвотнай. Аднак чальцы экіпажу адмовіліся.

Кіраўнік «Ryanair» падчас выступу перад Брытанскім парламенцкім камітэтам зазначыў, што хоць ён і падтрымлівае кароткатэрміновую забарону, але авіяіндустрыя залежыць ад неабмежаванага доступу ва ўсю паветраную прастору, і яго неабходна аднавіць.

«Нам патрэбны вынік, пры якім еўрапейскія і брытанскія ўлады пры падтрыманні міжнародных партнёраў, спадзяюся, здабудуць адпаведныя гарантыі ад беларускіх ці расейскіх уладаў, што гэтага больш ніколі не паўторыцца», – сказаў О’Ліры.

Hавiны
Генпракурор Літвы: расследаванне прымусовай пасадкі самалёта «Ryanair» ідзе даволі інтэнсіўна
2021.06.15 16:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў