Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам у Беларусі вырасла больш чым у два разы


У мінулым годзе колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам і хваробай Лайма вырасла ў больш, чым у 2 разы. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі энтамолаг Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова.

Клешч. Крыніца: secretmag.ru

«Па дадзеных статыстыкі за 2022 год, у нас адбыўся рост клешчавы інфекцый у 2,1 разы па клешчавы энцэфаліт і 2,4 па Лайм-барэліёзу, і гэта нас насцярожвае», – заявіла Святлана Яшкова.

У 2023 годзе захворванні на энцэфаліт і хваробу Лайма знаходзіцца на ўзроўні мінулага года. На дадзены момант зарэгістравана 2 выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу, але ў гэтых выпадках само заражэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе.

Яшкова заявіла, што за 4 месяцы 2023 года ў арганізацыі аховы здароўя звярнулася дастаткова вялікая колькасць людзей (у сярэднім у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2022 г.) з прысмоктваннем кляшчоў.

Паводле звестак беларускіх вучоных, кляшчы на тэрыторыі Беларусі могуць быць заражаны 9 рознымі ўзбуджальнікамі інфекцыйных захворванняў, але штогод медыкі рэгіструюць два асноўныя захворванні: Лайм-барэліёз і клешчавы энцэфаліт.

Hавiны
Улады Менску паабяцалі на наступным тыдні завяршыць апрацоўванне тэрыторыяў ад кляшчоў
2023.05.13 15:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў