Лукашэнка зноў збіраецца прыехаць да Пуціна. Гэта трэці раз з пачатку года


Аляксандр Лукашэнка зноў збіраецца на перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе расейскае выданне «Коммерсантъ», спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў Маскве і Менску.

Трэцяя за гэты год сустрэча павінна прайсці ў канцы траўня ў Расеі, аднак дзе менавіта, пакуль не ўдакладняецца.

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, 22 красавіка 2021 г.
Фота: Mikhail Klimentyev / TASS / Forum

Першая сустрэча ў 2021 годзе адбылася 22 лютага ў Сочы, а другая – 22 красавіка ў Маскве. Абодва разы перамовы праходзілі «за закрытымі дзвярыма», а пра іх вынікі практычна нічога не паведамлялі.

Крыніцы выдання звязваюць частату сустрэч з тым, што Расея і Беларусь маюць намер да восені завяршыць працу над усімі «дарожнымі картамі» па інтэграцыі, якія цяпер называюцца «саюзнымі праграмамі».

Аб планаванай хуткай сустрэчы 9 траўня паведамляла і прэс-служба Лукашэнкі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў