Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова застаюцца за кратамі ўжо паўгода


Журналісткі «Белсату» Дарʼя Чульцова і Кацярына Андрэева застаюцца за кратамі роўна шэсць месяцаў. Неўзабаве дзяўчын маюць этапаваць у гомельскую калонію.

Кацярыну і Дарʼю трымаюць за кратамі ўжо паўгода, але чвэрць іх двухгадовага турэмнага тэрміну яшчэ не мінула, бо ён адлічваецца з 20-га, а не з 15 лістапада. Рэч у тым, што першапачаткова журналісткі былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку: першыя пяць дзён яны правялі ў зняволенні менавіта ў гэтым статусе, і 20 лістапада для іх абралі меру стрымання ў межах крымінальнага абвінавачвання.

Цяпер Кацярына і Дар’я ў турме № 8 г. Жодзіна. Але чакаецца, што неўзабаве іх мусяць этапаваць у гомельскую калонію.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

Hавiны
Апошнія словы ў судзе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай
2021.02.17 14:21

Вырак Кацярыне і Дарʼі меў вялікі рэзананс як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні. Палітычна матываваны пераслед нашых каляжанак асудзілі журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы, дыпламаты і лідары дэмакратычных краінаў.

Адвакаты Кацярыны і Дар’і патрабавалі скасаваць прысуд і спыніць вытворчасць у гэтай крымінальнай справе. Але судовая калегія Менгарсуду ў складзе Валянціны Зянькевіч, Пятра Арлова і Алены Ананіч 23 красавіка адхіліла апеляцыйную скаргу, пакінуўшы прысуд без зменаў. Самі журналісткі ў судовым паседжанні ўдзелу не бралі – суд адмовіўся далучыць іх да працэсу нават праз відэасувязь.

Артыкулы
«Галоўная загадка найбліжэйшых месяцаў: якую спецыяльнасць я набуду для рэзюмэ». Аб чым пішуць Каця Андрэева і Даша Чульцова
2021.05.08 14:20

У жодзінскай турме Дар’ю і Кацярыну паставілі на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Такі статус прадугледжвае, што на дзвярах камеры ёсць карычневая картка – так пазначаецца прысутнасць асобы, схільнай да экстрэмізму. Падчас паверак журналісткі мусяць называць наглядчыкам свой артыкул і казаць аб прафілактычным уліку. Для асобы, якую прызналі «схільнай да экстрэмізму», у камеры вызначанае пэўнае месца, дзе яна абавязкова павінна заставацца, калі заходзіць наглядчык. Таксама чалавека з такім статусам могуць перыядычна выклікаць на прафілактычныя гутаркі.

Hавiны
Даша і Каця. 50 дзён журналісткі «Белсату» сядзяць за кратамі
2021.01.04 16:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў