Расейскія войскі цалкам разбурылі ва Украіне 22 лякарні


Міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко распавёў, колькі шпіталяў расейскія акупанты знішчылі падчас вайны супраць Украіны. Пра гэта паведамляе УНІАН.

Паводле міністра, цалкам разбураныя 22 лякарні, аднавіць іх ужо немагчыма, трэба будзе будаваць новыя.

308 шпіталяў маюць пашкоджанні розных ступеняў: у некаторых проста выбітае шкло, а ў некаторых разбураныя сцены. Але большасць можна будзе аднавіць.

Сітуацыя па рэгіёнах таксама адрозніваецца. Напрыклад, на Луганшчыне няма ніводнай лякарні, якая не мела б хоць нейкіх пашкоджанняў.

Гісторыі
«Прайшлі праз фільтрацыю». Гісторыі ўцекачоў з Марыупалю
2022.04.14 21:04

РР belsat.eu

Стужка навінаў