На Кіеўшчыне знайшлі целы больш як 900 забітых мірных грамадзянаў


Пасля вызвалення Кіеўскай вобласці ад акупацыі былі знойдзеныя целы больш як 900 мірных жыхароў, якія загінулі ў выніку дзеянняў расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведаміў начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябітаў на брыфінгу.

Нябітаў заявіў, што паліцыя ўсцяж знаходзіць целы ўкраінскіх грамадзянаў, забітых расейскімі вайскоўцамі. Паводле яго, акупанты ўстанаўлівалі на захопленых тэрыторыях рэпрэсіўны рэжым, у межах якога намагаліся прымусіць мясцовых жыхароў працаваць на Расейскую Федэрацыю і падтрымліваць дзеянні расейскіх вайскоўцаў. Нябітаў падкрэслівае, што забойствы цывільных асобаў мелі масавы характар:

«Сёння будзе пройдзеная мяжа – 900 целаў загінулых, цывільных, падкрэслю, якіх мы знайшлі, агледзелі і перадалі ў судова-медычныя ўстановы для дэталёвага агляду. Гэта будзе больш за 900 загінулых на сёння ад рук беспасярэдне расейскай арміі».

Найбольш забітых цывільных асобаў выявілі ў Бучы – больш за 350 трупаў. У дзвюх брацкіх магілах Бучы былі 40 і 57 целаў. З першай магілы целы ўжо дасталі – 95 % асобаў застрэленыя са стралковай зброі. «Падчас акупацыі людзей проста расстрэльвалі на вуліцах, гэта зафіксаваны факт. У XXI стагоддзі немагчыма схаваць такія злачынствы», – адзначыў Нябітаў.

Аналітыка
Ад Срэбрэныцы да Новых Алдоў. З якімі гістарычнымі падзеямі параўноўваюць бойню ў Бучы
2022.04.04 17:35

РР belsat.eu

Стужка навінаў