У Зімбабвэ распавялі, які банк дапамагае рэжыму Беларусі абыходзіць санкцыі


Спікер кіроўнай партыі Зімбабвэ Крыстафэр Муцвангўа ў інтэрв’ю «РИА Новости» распавёў пра схему, якая дапамагае рэжыму ў Беларусі абыходзіць санкцыі і гандляваць з афрыканскімі краінамі.

Аляксандра Лукашэнку сустракаюць у Харарэ, Зімбабвэ. 30 студзеня 2023 года.
Фота: president.gov.by

«З Беларуссю мы гандлюем праз «Afreximbank», штаб-кватэра якога размяшчаецца ў Каіры. Ён нейтральны, ён не ўваходзіць у сістэму SWIFT, гэта афрыканскі банк, які належыць нігерыйцу і які базуецца ў Егіпце. Нам трэба больш такіх банкаў за межамі сусветнай банкаўскай сістэмы SWIFT, якая кіруецца Амерыкай», – сказаў Муцвангўа (Christopher Hatikure Mutsvangwa).

Паводле яго, краіна паспяхова працуе з Беларуссю ў галіне паставак трактароў.

На сайце «Afreximbank’у» паведамляецца, што, апроч Каіру, ён таксама вядзе аперацыі ў Абуджы (Нігерыя), Абіджане (Кот-дʼІвуар), Харарэ (Зімбабвэ) і Кампале (Уганда).

Аналітыка
Вынікам візіту Лукашэнкі ў Зімбабвэ назвалі дамовы на $ 200 млн. Гэта шмат?
2023.02.05 15:44

З 30 студзеня да 1 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў свой першы візіт у Зімбабвэ – краіну на поўдні Афрыкі, за 8 тыс. км ад Беларусі. Візіт адбыўся пасля палёту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, якія Лукашэнка наведаў восьмы раз, і з Зімбабвэ Лукашэнка вярнуўся ў ААЭ.

Паводле Лукашэнкі, у часе візіту ў Зімбабвэ дасягнулі дамоўленасцяў пра інвестыцыйныя і карпаратыўныя праекты ў прамысловасці, гандлі, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце і здабычы карысных выкапняў, у тым ліку аб продажы беларускіх трактароў, тэхнікі для ўборкі збожжа і абсталявання для будаўніцтва і мадэрнізацыі комплексаў захоўвання збожжа, машынаў і абсталявання для лясной прамысловасці. Падпісалі пагадненні аб перадухіленні падвойнага падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў, аб пабрацімскіх стасунках Менску і Харарэ.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў вынікамі візіту ў Зімбабвэ назваў дамоўленасці аб пастаўках туды з Беларусі 4 тысяч адзінак тэхнікі за два гады. Суму ўгодаў ён ацаніў на 200 мільёнаў долараў.

Паводле крыніцы зімбабвійскага выдання «NewsHawks», прычынаю візіту Лукашэнкі была «пагоня за літыем». Выданне піша, што ён паабяцаў пабудаваць заводы апрацоўвання літыю, калі Зімбабвэ дасць яму доступ да экспарту літыю, які летась забаранілі вывозіць з Зімбабвэ ў неапрацаваным выглядзе (пазней забаранілі вывозіць усе каляровыя металы).

Hавiны
Лукашэнка лётаў у Зімбабвэ па літый – зімбабвійскі часопіс «NewsHawks»
2023.02.05 09:43

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў