Лукашэнка другі раз за тыдзень прыляцеў у ААЭ


Аляксандр Лукашэнка ізноў наведвае Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Перадапошні раз ён пабываў там на мінулым тыдні і адтуль паляцеў у Зімбабвэ. Падчас цяперашняга візіту ён сустрэўся з прэзідэнтам ААЭ, піша Telegram-канал «Пул первого».

Аляксандр Лукашэнка ў ААЭ. 2 студзеня 2023 года.
Фота: «Пул первого»

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты з чарговым візітам. Сёння яго прымае прэзідэнт краіны Мухамад бін Заід ан-Наг’ян. На сустрэчы прысутнічае старэйшы сын Лукашэнкі Віктар.

Гэта другая паездка Лукашэнкі ў ААЭ за тыдзень. 25 студзеня паведамлялася, што ён прыляцеў у Абу-Дабі і адразу правёў нейкія кароткія перамовы. Што потым рабіў палітык у краіне і з кім сустракаўся, невядома. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта не было. Telegram-канал «Пул первого» 28 студзеня апублікаваў відэа, як Лукашэнка выпівае келіх якогасьці напою з нагоды перамогі тэнісісткі Арыны Сабаленкі на Australian Open, а 30 студзеня паведаміў пра ягонае прыбыццё ў Зімбабвэ.

Чытайце па тэме:

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў