У Польшчы шасцёх чалавек западозрылі ў шпіянажы для Расеі – маглі рыхтаваць дыверсіі на чыгунцы


Польскія спецслужбы разбілі шпіёнскую сетку, якая працавала на Расею, сцвярджае RMF FM. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак няма, ды на 16 сакавіка Міністэрства ўнутраных справаў плануе заяву для медыяў з нагоды звестак выдання.

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Схаваная камера.
Фота: Pexels.com

Як перадае RMF FM, супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі шэсць замежнікаў «з-за усходняй мяжы» (дакладныя краіны не называюцца, на ўсходзе Польшча мяжуе з Расеяй, Беларуссю і Украінай). Сцвярджаецца, што яны ставілі на важных трасах і чыгуначных вузлах схаваныя камеры – найперш у Падкарпацкім ваяводстве, у тым ліку пад Жэшавам, праз які ідуць пастаўкі заходняй дапамогі Украіне.

Выданне сцвярджае, што супрацоўнікі спецслужбаў і паліцыі з гэтай нагоды былі пераведзеныя ў рэжым падвышанай гатовасці, а на ключавых аб’ектах крытычнай інфраструктуры ўзмацнілі ахову.

Польскія ўлады пакуль не пацвярджалі і не абвяргалі гэта, але анансавалі заяву для медыяў з нагоды матэрыялу RMF FM, якую сілавыя ведамствы зробяць аб 11-й гадзіне дня 16 сакавіка.

Гэта не першы выпадак, калі ў Польшчы кажуць аб затрыманні меркаваных расейскіх шпіёнаў. Onet.pl нагадвае, што ў сакавіку 2022 года быў затрыманы экс-супрацоўнік мэрыі Варшавы, які меў доступ да архіваў польскіх ЗАГСаў і быў западозраны ў супрацы з расейскай выведкай.

Hавiны
Падазраванага ў шпіянажы на КДБ юрыста, які раней хацеў уцячы ў Беларусь, ізноў арыштавалі
2023.02.27 15:19

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў