Польшча расследуе арганізацыю незаконнай міграцыі. Сярод падазраваных – беларускія сілавікі


Люблінскае аддзяленне Кіраўніцтва для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы працягне расследаванне, распачатае раённай пракуратурай у Варшаве. Справа заведзеная супраць арганізаванай злачыннай групоўкі, якая спрыяла незаконнаму мінанню беларуска-польскай мяжы мігрантамі з Усходу. Ва ўдзеле ў групоўцы падазраюцца службовыя асобы органаў улады Рэспублікі Беларусь.

Hавiны
Сарвалі агароджу, рвалі металічныя слупы: мігранты працягваюць спробы трапіць у Польшчу
2022.01.16 11:26

«Справа была распачатая ў сувязі з выяўленымі ў верасні 2021 годf выпадкамі незаконнага мінання польскай мяжы грамадзянамі Сірыі, якія ў сваіх тлумачэннях апісалі працэдуру арганізацыі іярданскімі турфірмамі так званых турыстычных паездак у Беларусь. Іхнай адзінай мэтай было нелегальнае пранікненне праз тэрыторыю Польшчы ў краіны Заходняй Еўропы, галоўным чынам у Германію. Затрыманыя таксама апісалі абставіны арганізацыі гэтай працэдуры ўжо на тэрыторыі Беларусі, уключаючы ўцягванне ў яе як беларускіх грамадзянаў, так і асобаў, якія выконваюць у краіне дзяржаўныя функцыі. У рамках гэтай працэдуры супрацоўнікі беларускіх службаў павінны былі арганізаваць паветраны перавоз імігрантаў на тэрыторыю Беларусі, даўшы ім турыстычныя візы і пералёт. На месцы яны забяспечвалі перабыванне мігрантаў, уключаючы пражыванне і харчаванне. Затым яны перавезлі імігрантаў да мяжы Рэспублікі Польшча, каб тыя маглі мінуць яе ў месцы, указаным беларускімі салдатамі», – гаворыцца ў паведамленні польскай пракуратуры.

Мігранты пазіруюць беларускаму фотакарэспандэнту перад дротам на беларуска-польскай мяжы. Кузніца-Беластоцкая, Польшча. 17 лістапада 2021 года.
Фота: Policja / Twitter

Следства ў справе падзеленае на тры асноўныя напрамкі:

– па факце агрэсіўных дзеянняў супраць Рэспублікі Польшча, якія пагражаюць яе суверэнітэту ці дзяржаўнаму ладу і кваліфікуюцца як злачынствы, прадугледжаныя арт. 117 і 127 Крымінальнага кодэксу Польшчы;

– па факце арганізацыі міжнароднай злачыннай групы, якая складаецца, у прыватнасці, з прадстаўнікоў беларускіх уладаў, для здзяйснення злачынстваў, звязаных з арганізацыяй працэдуры незаконнага мінання польска-беларускай мяжы з мэтай атрымання фінансавай выгады, якія кваліфікуюцца паводле арт. 258 і 264 § 3 КК Польшчы.

– па факце ўдзелу беларускіх дзяржаўных службоўцаў у здзяйсненні шэрагу злачынных дзеянняў, звязаных з незаконным мінаннем польскай мяжы і разбурэннем памежных аб’ектаў у мэтах прапаганды і грамадска-палітычнай дэстабілізацыі ў Польшчы, падбухторваннем мігрантаў да нападу на польскіх службоўцаў і знішчэннем маёмасці на тэрыторыі Польшчы, і якія кваліфікуюцца паводле арт. 231 § 2 КК.

Hавiны
У Нямеччыне назвалі колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыехалі ў краіну праз Беларусь
2022.01.23 16:21

Таксама паведамляецца, што ўпаўнаважаны прадстаўнік «шэрагу асобаў беларускай нацыянальнасці», імя якога не называецца, быў апавешчаны пра «падазрэнне супрацоўнікаў органаў Рэспублікі Беларусь у здзяйсненні шматлікіх злачынстваў на шкоду беларусам у сувязі з іхнай нацыянальнасцю, светапоглядам ці палітычнымі поглядамі».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў